Зарегистрировано в НРПА РБ 8 января 2009 г. N 8/20266
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Iнструкцыю аб правядзеннi рэспублiканскай акцыi навучэнскай моладзi "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся" (дадаецца).
2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.
Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр iнфармацыi Мiнiстр культуры
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
У.В.Русакевiч У.Ф.Матвейчук
15.12.2008 28.11.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Дзяржаўнага Мiнiстр
камiтэтапа маёмасцi спорту i турызму
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Г.I.Кузняцоў А.У.Грыгараў
15.12.2008 15.12.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Мiнiстр
Брэсцкага абласнога прыродных рэсурсаў
выканаўчага камiтэта i аховы навакольнага асяроддзя
К.А.Сумар Рэспублiкi Беларусь
25.11.2008 Л.I.Харужык
28.11.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Першы намеснiк старшынi
Гомельскага абласнога Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон У.Г.Навацкi
27.11.2008 27.11.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi Старшыня
Магiлёўскага абласнога Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
У.В.Краўцоў У.Я.Саўчанка
28.11.2008 27.11.2008
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Старшыня Старшыня
Мiнскага гарадскога Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта
М.Я.Паўлаў Л.Ф.Крупец
01.12.2008 28.11.2008
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
20.12.2008 N 129
IНСТРУКЦЫЯ
АБ ПРАВЯДЗЕННI РЭСПУБЛIКАНСКАЙ АКЦЫI НАВУЧЭНСКАЙ МОЛАДЗI
"ЖЫВУ Ў БЕЛАРУСI I ТЫМ ГАНАРУСЯ"
1. Iнструкцыя аб правядзеннi рэспублiканскай акцыi навучэнскай моладзi "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся" (далей - Iнструкцыя) распрацавана на падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., N 103, 5/9279).
2. Дадзеная Iнструкцыя вызначае мэту i задачы рэспублiканскай акцыi навучэнскай моладзi "Жыву ў Беларусi i тым ганаруся" (далей - акцыя), састаў яе ўдзельнiкаў, змест, агульны парадак правядзення, падвядзенне вынiкаў i фiнансаванне.
3. Акцыя праводзiцца з мэтай удасканалення дзейнасцi ўстаноў адукацыi па грамадзянска-патрыятычным выхаваннi навучэнцаў i студэнтаў праз актыўнае ўключэнне iх ва ўсебаковае вывучэнне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны сваёй малой радзiмы, роднага краю.
4. Асноўныя задачы акцыi:
фармiраванне ў маладога пакалення адказнасцi за захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны;
далучэнне моладзi да адукацыйнай, культурнай i грамадскай дзейнасцi, да вывучэння гiсторыi, культуры, прыроды, эканомiкi населенага пункта, рэгiёна, краiны, пашырэнне i паглыбленне iх iнтэлектуальных i пазнавальных магчымасцяў;
усебаковае i цэласнае даследаванне гiсторыка-культурных i прыродных каштоўнасцяў малой радзiмы ў сувязi з гiсторыяй, культурай, прыродай краiны;
удзел сродкаў масавай iнфармацыi ў прапагандзе перадавога вопыту работы па патрыятычным выхаваннi навучэнцаў i студэнтаў;
далучэнне навучэнскай моладзi i студэнтаў да работы па добраўпарадкаваннi гiсторыка-культурных, прыродна-антрапагенных, а таксама сацыяльных аб'ектаў на тэрыторыi адмiнiстрацыйных адзiнак.
5. Для мэт дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца наступныя тэрмiны i азначэннi:
акцыя - пошукава-даследчая, асветнiцкая i грамадска карысная дзейнасць навучэнскай моладзi, якая накiравана на вывучэнне гiсторыi, культуры, прыроды, эканомiкi населенага пункта, рэгiёна, краiны, даследаванне навучэнцамi свайго радаводу, сямейных традыцый;
конкурс - арганiзаванае мерапрыемства з мэтай вылучэння лепшых удзельнiкаў сярод навучэнцаў, студэнтаў (калектываў навучэнскай моладзi), iх лепшых работ па пэўных напрамках дзейнасцi;
малая радзiма - месца, дзе чалавек нарадзiўся, дзе жывуць яго родныя i блiзкiя;
родны край - мясцовасць, раён, вобласць, краiна.
6. У мерапрыемствах акцыi ўдзельнiчаюць навучэнцы, студэнты (калектывы навучэнскай моладзi) устаноў адукацыi.
7. Для ўдзелу ў мерапрыемствах акцыi на базе ўстаноў адукацыi могуць фармiравацца з улiкам узросту навучэнцаў i iнтарэсаў часовыя калектывы (экспедыцыйныя атрады), якiя працуюць пад кiраўнiцтвам педагогаў устаноў адукацыi.
8. У перыяд летнiх канiкул у мерапрыемствах акцыi могуць прымаць удзел часовыя калектывы навучэнцаў, якiя створаны на базе аздараўленчых летнiкаў.
9. У працэсе краязнаўчай дзейнасцi:
выконваюцца заданнi, накiраваныя на даследаванне як агульнавядомых аб'ектаў гiсторыi, культуры, эканомiкi, прыроды рэгiёна, так i малавывучаных, маладаследаваных;
распрацоўваюцца рэгiянальныя праграмы, праекты па даследаваннi, адраджэннi, захаваннi, прапагандзе i папулярызацыi помнiкаў гiсторыi, культуры i эканомiкi, прыродных комплексаў, мясцовых культурных традыцый;
сiстэматызуюцца веды аб гiсторыi, культуры i прыродзе малой радзiмы, роднага краю;
складаюцца ўласныя радаводы;
ствараюцца летапiсы родных мясцiн (рэгiёна, населенага пункта, навучальнай установы);
даследуюцца жыццё i дзейнасць знакамiтых землякоў;
ствараюцца турысцка-краязнаўчыя даведнiкi, тапанiмiчныя слоўнiкi, картатэкi рэгiянальных гiсторыка-культурных i прыродных аб'ектаў, краязнаўчыя маршруты, карты, карты-схемы;
дапаўняюцца i ўдасканальваюцца ва ўстановах адукацыi iнфармацыйныя стэнды, знакi з абазначэннем гiсторыка-культурных славутасцяў i выдатных мясцiн;
папаўняецца краязнаўчы банк даных ва ўстановах адукацыi;
афармляюцца i пашыраюцца экспазiцыi музеяў устаноў адукацыi;
дапаўняюцца "Кнiгi памяцi";
устанаўлiваюцца цесныя сувязi з навуковымi i дзяржаўнымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi i грамадскiмi аб'яднаннямi, вядомымi краязнаўцамi, навукоўцамi i музейнымi супрацоўнiкамi, выкарыстоўваюцца iх навукова-метадычныя, матэрыяльныя i творчыя магчымасцi.
10. Асноўнымi напрамкамi акцыi з'яўляюцца:
"Мой род, мая сям'я";
"Мая школа - часцiнка майго жыцця";
"Мая вёска, мой горад";
"Мая радзiма - Беларусь".
Мэтамi напрамку дзейнасцi "Мой род, мая сям'я" з'яўляюцца фармiраванне светапогляду i духоўных каштоўнасцяў асобы праз даследаванне свайго радаводу, духоўнай спадчыны продкаў, сямейных традыцый, прывiццё пачуцця гордасцi, павагi i любовi да сваёй сям'i, свайго роду, продкаў, выхаванне патрыятызму праз непарыўную сувязь гiсторыi сям'i з гiсторыяй свайго народа.
Дасягненне мэт патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накiраваных на даследаванне радаводаў, адраджэнне i перайманне сямейных традыцый i абрадаў, пашырэнне гiсторыка-радаводнага кругагляду, умацаванне сямейных сувязяў.
У якасцi заданняў прапануюцца:
складанне ўласных радаводаў з бiяграфiчным слоўнiкам;
напiсанне гiсторыi сям'i, роду;
даследаванне сямейных традыцый i абрадаў, паданняў i легенд, выяўленне сямейных рэлiквiй;
правядзенне антрапанiмiчных даследаванняў сям'i, роду (паходжанне iмёнаў, прозвiшчаў);
складанне картаў, картаў-схем з адлюстраваннем геаграфii рассялення прадстаўнiкоў роду;
стварэнне генеалагiчнага дасье на кожнага прадстаўнiка роду, куды ўваходзяць выпiскi з пiсьмовых крынiц, тэксты ўспамiнаў, фотаздымкi i г.д.
Мэтамi напрамку дзейнасцi "Мая школа - часцiнка майго жыцця" з'яўляюцца духоўнае ўзбагачэнне асобы вучня праз пераемную сувязь пакаленняў, выхаванне патрыятызму, грамадзянскай адказнасцi за свае ўчынкi, падрыхтоўка да актыўнай стваральнай дзейнасцi.
Дасягненне мэт патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накiраваных на збор i абагульненне матэрыялаў аб гiсторыi ўстановы адукацыi, аб яе настаўнiках, выпускнiках, i грамадска карысных заданняў па добраўпарадкаваннi сваёй установы адукацыi.
У якасцi заданняў прапануюцца:
стварэнне летапiсу ўстановы адукацыi;
апiсанне найбольш адметных старонак гiсторыi ўстановы адукацыi;
збор матэрыялаў аб творчай дзейнасцi i працоўным шляху славутых настаўнiкаў i выпускнiкоў;
работа па захаваннi, папулярызацыi i прапагандзе традыцый установы адукацыi;
выкананне грамадска карыснай работы па добраўпарадкаваннi i азеляненнi тэрыторыi ўстановы адукацыi.
Мэтамi напрамку дзейнасцi "Мая вёска, мой горад" з'яўляюцца фармiраванне ў навучэнскай моладзi грамадзянска-патрыятычных пачуццяў i адказнасцi за адраджэнне i захаванне гiсторыка-культурнай i прыроднай спадчыны сваёй малой радзiмы, папулярызацыя мясцовых помнiкаў гiсторыi i культуры, iмёнаў славутых землякоў сродкамi турыстычнай, мастацкай i публiцыстычнай дзейнасцi, развiццё ў навучэнцаў здольнасцi арыентавацца ў разнастайных з'явах навакольнай рэчаiснасцi.
Дасягненне мэт патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накiраваных на выяўленне навучэнцамi пад кiраўнiцтвам педагогаў гiстарычных, культурных, эканамiчных каштоўнасцяў малой радзiмы i iх усебаковае i цэласнае даследаванне, выяўленне малавядомых падзей i фактаў рэгiянальнай гiсторыi i культуры, адметнасцяў свайго рэгiёна, далучэнне навучэнскай моладзi да работы па добраўпарадкаваннi i захаваннi гiсторыка-культурных, прыродна-антрапагенных i сацыяльных аб'ектаў сваёй мясцовасцi.
У якасцi заданняў прапануюцца:
стварэнне летапiсу населенага пункта;
выяўленне тапонiмаў i збор звестак аб знiклых, нежылых паселiшчах;
складанне тапанiмiчных слоўнiкаў, картаў, картаў-схем, краязнаўчых маршрутаў мясцовасцi;
выяўленне крынiц i збор звестак аб страчаных гiсторыка-культурных i прыродных помнiках мясцовасцi;
даследаванне гераiчных i трагiчных падзей ваеннага часу;
даследаванне жыццёвага i творчага шляху вядомых людзей мясцовасцi, наладжванне сувязяў са славутымi землякамi, якiя не пражываюць на дадзенай тэрыторыi;
правядзенне манiторынгу навакольнага асяроддзя з мэтай выяўлення фактаў забруджвання прыроды i iнфармаванне аб гэтым праз сродкi масавай iнфармацыi;
прапаганда захавання рэдкiх вiдаў раслiн i жывёл цi тых вiдаў, якiя знаходзяцца пад пагрозай знiкнення;
правядзенне сумесных акцый з рэлiгiйнымi, грамадскiмi арганiзацыямi i дзяржаўнымi ўстановамi па захаваннi i папулярызацыi гiсторыка-культурных каштоўнасцяў рэгiёна;
даследаванне эканамiчных, геаграфiчных, этнаграфiчных, дэмаграфiчных асаблiвасцяў малой радзiмы, яе гiсторыi, культуры i прыроды па наступных напрамках:
тапанiмiя: гiсторыя паходжання населенага пункта, легенды, мiфы родных мясцiн, час узнiкнення назвы населенага пункта, мiкратапонiмы, гiдронiмы;
раслiнны i жывёльны свет: векавыя, рэдкiя (рэлiктавыя) дрэвы, бары, лясы, прадстаўнiкi флоры i фауны, якiя занесены ў Чырвоную кнiгу Рэспублiкi Беларусь;
геалогiя: валуны, карысныя выкапнi, унiкальныя вiдавочныя праявы геалагiчнай гiсторыi, геалагiчных i глебавых працэсаў;
геамарфалогiя: характар рэльефу, самыя высокiя i нiзкiя месцы над узроўнем мора, паходжанне рэльефу i яго змяненнi пад уздзеяннем прыродных сiл i антрапагенных фактараў;
гiдраграфiя: крынiцы, рэкi, азёры i iншыя водныя аб'екты i iх значэнне;
помнiкi гiсторыi i культуры: помнiкi архiтэктуры, садова-паркавыя комплексы, сядзiбы, культавыя збудаваннi, мемарыяльныя комплексы;
археалогiя: стаянкi, селiшчы, гарадзiшчы, замчышчы, курганы;
фальклор: народная музычна-танцавальная i вусна-паэтычная творчасць;
этнаграфiя: мясцовыя звычаi i абрады, асаблiвасцi быту, нацыянальнага касцюма;
землякi: жыццёвы i творчы шлях пiсьменнiкаў, паэтаў, кампазiтараў, майстроў народнай творчасцi, дзеячаў навукi i мастацтва, палiтычных i дзяржаўных дзеячаў;
старонкi ваеннай гiсторыi: ваенныя падзеi, героi i выдатныя асобы;
эканомiка: прамысловыя i сельскагаспадарчыя аб'екты, працоўныя дасягненнi;
культура: дэкаратыўна-прыкладное, выяўленчае мастацтва, тэатральная, музычна-спеўная i танцавальная культура мясцовасцi, вусна-паэтычная i лiтаратурная творчасць, мясцовыя культурныя традыцыi, сучасныя культурныя падзеi (фестывалi).
Мэтамi напрамку дзейнасцi "Мая радзiма - Беларусь" з'яўляюцца пашырэнне i паглыбленне ведаў па гiсторыi, культуры, эканомiцы краю, выхаванне павагi да свайго народа, да яго багатай гiсторыi, культуры i адказнасцi за захаванне гiсторыка-культурных каштоўнасцяў перад сучаснiкамi i нашчадкамi, фармiраванне ў маладога пакалення нацыянальнай самасвядомасцi, духоўнай культуры, беражлiвых адносiн да ўсяго жывога.
Дасягненне мэт патрабуе выканання пошукава-даследчых заданняў, накiраваных на даследаванне гiсторыка-культурных, эканамiчных каштоўнасцяў рэгiёна ў непарыўнай сувязi з гiсторыяй, культурай i эканомiкай краiны, аналiз падзей, якiя адбывалiся ў краiне i ў рэгiёне на працягу розных гiстарычных эпох, прывiццё ўменняў навуковага асэнсавання i ацэнкi падзей, з'яў, працэсаў, якiя адбывалiся ў рэгiёне, праз разуменне механiзмаў глабальных гiстарычных i сацыяльных працэсаў.
У якасцi заданняў прапануюцца:
правядзенне паходаў, экскурсiй, вандровак па родным краi са складаннем краязнаўчых маршрутаў, турысцка-краязнаўчых даведнiкаў, банка даных;
даследаванне народных традыцый прыродакарыстання i сакрэтаў земляробства;
выяўленне i даследаванне знiклых вёсак, гарадоў i iншых паселiшчаў;
даследаванне духоўна-культавых мясцiн краю (помнiкi i традыцыi язычнiцтва (паганства), хрысцiянства, iудаiзму, iсламу, iх асобных адгалiнаванняў) у сувязi са станаўленнем i развiццём мясцовай рэлiгiйнай культуры;
удзел у патрыятычнай акцыi "Вялiкай Перамозе - 65";
выяўленне i даследаванне аб'ектаў страчанай гiстарычнай, культурнай i прыроднай спадчыны;
даследаванне жыццёвага i творчага шляху славутых людзей краю - дзяржаўных i грамадскiх дзеячаў, славутых педагогаў, навукоўцаў, асветнiкаў, дзеячаў культуры i мастацтва, мецэнатаў, вайскоўцаў.
11. Акцыя праводзiцца са студзеня 2009 года па снежань 2010 года.
12. Умовы правядзення мерапрыемстваў акцыi распрацоўваюцца па ўзгадненнi з зацiкаўленымi арганiзацыямi i зацвярджаюцца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства адукацыi).
13. Для правядзення акцыi ствараюцца арганiзацыйныя саветы (далей - саветы):
рэспублiканскi савет - Мiнiстэрствам адукацыi;
абласныя, гарадскiя, раённыя (далей - рэгiянальныя саветы) - адпаведнымi ўпраўленнямi i аддзеламi выканаўчых i распарадчых органаў;
саветы ўстаноў адукацыi - кiраўнiкамi ўстаноў адукацыi.
14. У склад рэспублiканскага савета па правядзеннi акцыi ўваходзяць прадстаўнiкi:
Мiнiстэрства адукацыi;
Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Рэспублiкi Беларусь, другiх рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, рэспублiканскiх грамадскiх аб'яднанняў, сродкаў масавай iнфармацыi (па ўзгадненнi).
Персанальны склад рэспублiканскага савета па правядзеннi акцыi зацвярджаецца загадам Мiнiстэрства адукацыi. Старшынёй рэспублiканскага савета па правядзеннi акцыi з'яўляецца намеснiк Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
15. У склад рэгiянальных саветаў па правядзеннi акцыi ўваходзяць прадстаўнiкi:
дзяржаўных органаў упраўлення адукацыяй;
дзяржаўных органаў сферы культуры, тэрытарыяльных органаў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь, iншых зацiкаўленых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, сродкаў масавай iнфармацыi (па ўзгадненнi).
Персанальны склад рэгiянальных саветаў па правядзеннi акцыi зацвярджаецца ва ўстаноўленым парадку адпаведнымi ўпраўленнямi i аддзеламi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.
16. У склад саветаў устаноў адукацыi па правядзеннi акцыi ўключаюцца педагагiчныя работнiкi ўстаноў адукацыi i iншыя зацiкаўленыя.
17. Арганiзацыйнае правядзенне конкурсаў акцыi забяспечваюць:
на першым этапе - установы адукацыi;
на другiм этапе - аддзелы, упраўленнi адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў;
на трэцiм этапе - упраўленнi адукацыi абласных i камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў;
на заключным этапе - Мiнiстэрства адукацыi.
18. Па даручэннi Мiнiстэрства адукацыi арганiзацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў акцыi могуць ажыццяўляць рэспублiканскiя ўстановы адукацыi.
19. Задачамi саветаў па правядзеннi акцыi з'яўляюцца:
рэспублiканскага савета:
разгляд прапаноў па парадку правядзення мерапрыемстваў акцыi;
арганiзацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення мерапрыемстваў акцыi;
падбор персанальнага складу журы рэспублiканскага этапу конкурсаў акцыi;
своечасовае давядзенне iнфармацыi аб правядзеннi акцыi да ведама ўпраўленняў адукацыi абласных i камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў;
зацвярджэнне рашэння журы рэспублiканскага этапу конкурсаў акцыi;
асвятленне ходу правядзення акцыi ў рэспублiканскiх сродках масавай iнфармацыi;
рэгiянальных саветаў:
персанальны падбор i зацвярджэнне журы адборачных этапаў конкурсаў акцыi;
своечасовае давядзенне iнфармацыi аб правядзеннi акцыi да ведама ўстаноў адукацыi;
арганiзацыйнае i метадычнае забеспячэнне правядзення адборачных этапаў конкурсаў акцыi;
зацвярджэнне рашэння журы адборачных этапаў конкурсаў акцыi;
асвятленне ходу правядзення акцыi ў рэгiянальных сродках масавай iнфармацыi;
савета ўстаноў адукацыi:
персанальны падбор i зацвярджэнне журы першага этапу конкурсаў акцыi;
своечасовае давядзенне iнфармацыi аб правядзеннi акцыi да ведама навучэнцаў устаноў адукацыi;
арганiзацыйнае забеспячэнне правядзення першага этапу конкурсаў акцыi;
зацвярджэнне рашэння журы першага этапу конкурсаў акцыi.
20. Рашэннi саветаў прымаюцца на пасяджэннях i афармляюцца пратаколамi. Саветы правамоцныя прымаць рашэннi, калi на iх пасяджэннях прысутнiчае не менш за 2/3 зацверджанага складу. Рашэннi саветаў лiчацца прынятымi, калi за iх прагаласавала больш за палову членаў, якiя прысутнiчалi на пасяджэннi.
21. Для падвядзення вынiкаў конкурсу акцыi на кожным этапе саветам ствараецца журы, якое ўзначальвае старшыня.
22. Журы на ўсiх этапах конкурсаў:
ацэньвае працы, якiя прадстаўлены навучэнцамi i студэнтамi (калектывамi навучэнскай моладзi);
вызначае пераможцаў адпаведных этапаў конкурсаў;
прадстаўляе рашэннi па вынiках конкурсаў у адпаведныя саветы.
23. У адпаведнасцi з умовамi конкурсаў акцыi на кожным этапе журы вызначае пераможцаў.
24. Пераможцы заключнага этапу конкурсаў акцыi ўзнагароджваюцца дыпломамi I, II, III ступенi i каштоўнымi падарункамi.
25. Рэспублiканскiя органы дзяржаўнага ўпраўлення, грамадскiя аб'яднаннi, якiя ўваходзяць у склад рэспублiканскага савета па правядзеннi акцыi, могуць засноўваць свае каштоўныя падарункi пераможцам.
26. Фiнансаванне адборачных этапаў асобных мерапрыемстваў акцыi ажыццяўляецца адпаведнымi ўстановамi адукацыi i дзяржаўнымi органамi ўпраўлення адукацыяй за кошт бюджэтных сродкаў, якiя выдзелены на адукацыю, i iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам.
27. Фiнансаванне заключнага этапу рэспублiканскiх мерапрыемстваў акцыi ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам адукацыi ў межах сродкаў рэспублiканскага бюджэту, якiя выдзелены на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, i iншых крынiц у адпаведнасцi з заканадаўствам.
|