Зарегистрировано в НРПА РБ 13 января 2009 г. N 5/29123
У адпаведнасцi з артыкулам 37 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О Совете Министров Республики Беларусь" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Ганаровай грамаце Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2. Прызнаць страцiўшым сiлу пункт 2 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2004 г. N 12 "О Почетной грамоте Совета Министров Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 5, 5/13662).
3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 студзеня 2009 г.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
10.01.2009 N 18
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ГАНАРОВАЙ ГРАМАЦЕ САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1. Дадзеным Палажэннем рэгулюецца парадак узнагароджання Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата) грамадзян i арганiзацый Рэспублiкi Беларусь i замежных дзяржаў за дасягненнi ў дзяржаўнай, вытворчай, сацыяльна-культурнай дзейнасцi, умацаванне абараназдольнасцi Рэспублiкi Беларусь.
2. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян ажыццяўляецца арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь самастойна на падставе рашэння працоўнага калектыву.
Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян можа ажыццяўляцца таксама па iнiцыятыве Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, другiх дзяржаўных органаў, кiруючых органаў грамадскiх аб'яднанняў.
Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай замежных грамадзян, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца на агульных падставах. Замежныя грамадзяне, якiя пражываюць у iншых краiнах, прадстаўляюцца органамi i арганiзацыямi, пералiчанымi ў частцы другой дадзенага пункта, да ўзнагароджання Ганаровай граматай па ўзгадненню з Мiнiстэрствам замежных спраў.
3. Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян, за выключэннем прадстаўленняў да ўзнагароджання Ганаровай граматай асоб, якiя названы ў пункце 5 дадзенага Палажэння, арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь накiроўваюць на ўзгадненне адпаведна ў раённы або гарадскi выканаўчы камiтэт (мясцовую адмiнiстрацыю), затым у абласны або Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт.
4. Узгодненыя прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай грамадзян накiроўваюцца арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь па падпарадкаванасцi ў адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласныя i Мiнскi гарадскi выканаўчыя камiтэты, другiя дзяржаўныя органы, кiруючыя органы грамадскiх аб'яднанняў, а для арганiзацый, якiя не маюць падпарадкаванасцi, - у абласны або Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт па месцы знаходжання арганiзацыi.
Названыя прадстаўленнi разглядаюцца ў пералiчаных у частцы першай дадзенага пункта органах i арганiзацыях i ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння ўносяцца для разгляду ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
5. Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай членаў Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i работнiкаў iх сакратарыятаў, суддзяў Канстытуцыйнага Суда i работнiкаў яго Сакратарыята, суддзяў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда i работнiкаў апаратаў гэтых судоў, работнiкаў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Генеральнай пракуратуры, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, цэнтральных апаратаў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага банка, Нацыянальнага статыстычнага камiтэта, членаў Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i работнiкаў яе апарату, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей ва ўстаноўленым парадку ўносяцца для разгляду непасрэдна ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
6. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай арганiзацый ажыццяўляецца:
рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання i iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, цi другiмi дзяржаўнымi органамi па ўзгадненню адпаведна з раённым або гарадскiм выканаўчым камiтэтам (мясцовай адмiнiстрацыяй), затым з абласным або Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам;
абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi па ўзгадненню з раённым i гарадскiм выканаўчым камiтэтам (мясцовай адмiнiстрацыяй).
Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай арганiзацый замежных дзяржаў ажыццяўляецца толькi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам замежных спраў.
Узгодненыя прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай арганiзацый накiроўваюцца ва ўстаноўленым парадку для разгляду ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
7. Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай, якiя ўносяцца ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, павiнны ўключаць:
суправаджальнае пiсьмо;
праект пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб узнагароджаннi Ганаровай граматай;
прадстаўленне згодна з дадаткам 1 або дадаткам 2;
даведку-аб'ектыўку - пры прадстаўленнi грамадзянiна;
даведку аб асноўных эканамiчных паказчыках работы арганiзацыi, якая вядзе гаспадарчую дзейнасць, за апошнi год работы i справаздачны перыяд бягучага года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года на дату прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай, узгодненую з адпаведным органам дзяржаўнай статыстыкi i падпiсаную кiраўнiком гэтай арганiзацыi, - пры прадстаўленнi грамадзянiна або арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь.
8. Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 або дадаткам 2 да дадзенага Палажэння запаўняюцца на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю.
Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 1 да дадзенага Палажэння i даведкi-аб'ектыўкi падпiсваюцца на:
грамадзянiна - кiраўнiком арганiзацыi;
кiраўнiка арганiзацыi - кiраўнiком вышэйстаячай арганiзацыi;
кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей - намеснiкамi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь згодна з напрамкамi, якiя яны курыруюць.
Прадстаўленнi ў адпаведнасцi з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння падпiсваюцца кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, другiх дзяржаўных органаў.
Прадстаўленнi змацоўваюцца пячаткамi тых дзяржаўных органаў i арганiзацый, кiраўнiкамi якiх яны падпiсаны.
9. Рашэнне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай афармляецца пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Грамадзянам уручаецца Ганаровая грамата i грашовае ўзнагароджанне ў памеры да 10 базавых велiчынь або каштоўны падарунак на гэту суму. Выплаты ажыццяўляюцца за кошт сродкаў арганiзацыi, у якой працуе грамадзянiн, прадстаўлены да ўзнагароджання Ганаровай граматай.
Арганiзацыям уручаецца толькi Ганаровая грамата.
10. Наступнае прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай магчыма не раней як праз пяць гадоў.
11. Ганаровая грамата i грашовае ўзнагароджанне або каштоўны падарунак уручаюцца Прэм'ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню:
намеснiкамi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь;
кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання;
старшынямi абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў;
iншымi службовымi асобамi.
12. Ганаровая грамата i грашовае ўзнагароджанне або каштоўны падарунак уручаюцца асабiста грамадзянiну ва ўрачыстай абстаноўцы, а Ганаровая грамата арганiзацыi - на ўрачыстым сходзе або пасяджэннi калектыву работнiкаў гэтай арганiзацыi не пазней як праз месяц з дня прыняцця пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь аб узнагароджаннi Ганаровай граматай.
Дадатак 1
да Палажэння
аб Ганаровай грамаце
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку __________________________________
2. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________
___________________________________________________________________________
3. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________
4. Грамадзянства __________________________________________________________
5. Адукацыя _______________________________________________________________
6. Цi ўзнагароджваўся раней Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь i дата ўзнагароджання ____________________________________________
7. Месца жыхарства або знаходжання i тэлефон ______________________________
___________________________________________________________________________
8. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________
Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi _______________________________
9. Характарыстыка з указаннем заслуг, за якiя прадстаўляецца да
ўзнагароджання Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
___________________________________________________________________________
10. Кандыдатура ___________________________ рэкамендавана для прадстаўлення
(iнiцыялы, прозвiшча)
да ўзнагароджання Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
___________________________________________________________________________
(назва арганiзацыi, дата абмеркавання, нумар пратакола)
Кiраўнiк ___________________ ______________ _________________________
(назва арганiзацыi) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
__ _______________ ____ г.
М.П.
11. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь _______________________________________ падтрымлiваюць:
(iнiцыялы, прозвiшча)
___________________________________ ___________________________________
(раённы, гарадскi выканаўчы (абласны, Мiнскi гарадскi
___________________________________ ___________________________________
камiтэт (мясцовая адмiнiстрацыя) выканаўчы камiтэт)
___________________________________ ___________________________________
(дата абмеркавання, нумар рашэння) (дата абмеркавання, нумар рашэння)
Старшыня раённага, гарадскога Старшыня абласнога, Мiнскага
выканаўчага камiтэта (кiраўнiк гарадскога выканаўчага камiтэта
мясцовай адмiнiстрацыi)
___________________________________ ___________________________________
(подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
Дадатак 2
да Палажэння
аб Ганаровай грамаце
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ПРАДСТАЎЛЕННЕ
1. Назва арганiзацыi ______________________________________________________
___________________________________________________________________________
2. Месцазнаходжанне _______________________________________________________
___________________________________________________________________________
3. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання Ганаровай граматай
Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ______________________________________
___________________________________________________________________________
Кiраўнiк ___________________________________ ________ _____________________
(назва рэспублiканскага органа (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча)
дзяржаўнага кiравання, дзяржаўнай
арганiзацыi, падпарадкаванай
Савету Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь, абласнога або Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта,
другога дзяржаўнага органа)
__ _______________ ____ г.
М.П.
4. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ______________________________________ падтрымлiваюць:
(назва арганiзацыi)
___________________________________ ___________________________________
(раённы, гарадскi выканаўчы (абласны, Мiнскi гарадскi
___________________________________ ___________________________________
камiтэт (мясцовая адмiнiстрацыя) выканаўчы камiтэт)
___________________________________ ___________________________________
(дата абмеркавання, нумар рашэння) (дата абмеркавання, нумар рашэння)
Старшыня раённага, гарадскога Старшыня абласнога, Мiнскага
выканаўчага камiтэта (кiраўнiк гарадскога выканаўчага камiтэта
мясцовай адмiнiстрацыi)
___________________________________ ___________________________________
(подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
|