Зарегистрировано в НРПА РБ 21 января 2009 г. N 5/29151
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Стварыць Камiсiю пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Палажэнне аб Камiсii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi;
склад Камiсii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi.
Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.01.2009 N 43
ПАЛАЖЭННЕ
АБ КАМIСII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ВЫЯЎЛЕННЮ, ВЯРТАННЮ, СУМЕСНАМУ ВЫКАРЫСТАННЮ I ЎВЯДЗЕННЮ
Ў НАВУКОВЫ I КУЛЬТУРНЫ ЎЖЫТАК НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ, ЯКIЯ АПЫНУЛIСЯ ЗА МЕЖАМI БЕЛАРУСI
1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца рэгламент работы i вызначаецца пералiк пытанняў, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi (далей - Камiсiя).
2. Камiсiя з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, якi створаны ў мэтах арганiзацыi дзейнасцi па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак нацыянальных культурных каштоўнасцей, якiя апынулiся за межамi Беларусi (далей - каштоўнасцi).
3. У сваей дзейнасцi Камiсiя кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.
4. Асноўнымi задачамi Камiсii з'яўляюцца:
вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей;
выпрацоўка прапаноў, рэкамендацый па комплексу пытанняў выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей.
5. Камiсiя ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе задачамi выконвае наступныя функцыi:
забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь i арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў, у тым лiку камiсii "Вяртанне" пры грамадскiм аб'яднаннi "Беларускi фонд культуры", прыватных асоб, якiя дзейнiчаюць у мэтах выяўлення, зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь;
супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем каштоўнасцей;
спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртанню каштоўнасцей;
ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання каштоўнасцей;
абмяркоўвае праекты нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў, якiя датычацца выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей, дае па iх рэкамендацыi;
уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей.
6. Камiсiя мае права:
уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей;
звяртацца да дзяржаўных органаў Рэспублiкi Беларусь i iншых арганiзацый па пытаннях падрыхтоўкi прапаноў у адпаведнасцi з кампетэнцыяй Камiсii;
заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых арганiзацый аб пытаннях, якiя датычацца дзейнасцi Камiсii;
атрымлiваць ад рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых арганiзацый неабходную iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;
далучаць ва ўстаноўленым парадку да работы ў Камiсii работнiкаў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання.
7. Персанальны склад Камiсii зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
8. Камiсiю ўзначальваюць сустаршынi Камiсii, якiя па чарзе старшынствуюць на пасяджэннях.
Сустаршыня Камiсii:
кiруе дзейнасцю Камiсii;
склiкае i вядзе пасяджэннi Камiсii;
зацвярджае парадак правядзення пасяджэння Камiсii, вызначаны з улiкам прапаноў членаў Камiсii;
вызначае iншыя пытаннi, якiя падлягаюць разгляду на пасяджэннях Камiсii, i зацвярджае iх;
арганiзуе работу Камiсii ў адпаведнасцi з дадзеным Палажэннем.
9. Камiсiя складае план работы на кожны год i зацвярджае яго на сваiм пасяджэннi.
10. Пасяджэннi Камiсii праводзяцца па меры неабходнасцi, але не радзей аднаго разу ў год.
11. Камiсiя правамоцна прымаць рашэннi пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за палову яе членаў. У асобных выпадках рашэннi могуць прымацца на падставе меркаванняў членаў Камiсii, выказаных у пiсьмовай форме.
Рашэннi Камiсii лiчацца прынятымi, калi за iх прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэннi яе членаў. Пры роўнасцi галасоў прынятым лiчыцца рашэнне, за якое прагаласаваў сустаршыня Камiсii.
Па вынiках абмеркавання пытанняў на пасяджэннях Камiсii прымаюцца рашэннi, якiя фiксуюцца ў пратаколе. Вядзенне пратакола забяспечваецца сакратарыятам Камiсii, прадстаўнiк якога абавязкова прысутнiчае на пасяджэннях.
Рашэннi Камiсii даводзяцца адпаведным арганiзацыям у выглядзе выпiсак з пратаколаў пасяджэнняў.
12. На пасяджэннi Камiсii могуць запрашацца прадстаўнiкi органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, iншых арганiзацый i прыватных асоб, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей.
13. Справаводства i падрыхтоўку матэрыялаў да пасяджэнняў Камiсii ажыццяўляе яе сакратарыят, якi складаецца з лiку штатных работнiкаў установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў". Персанальны i колькасны склад сакратарыята вызначаецца рэктарам названай установы адукацыi.
14. Сакратарыят у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго функцыямi:
ажыццяўляе справаводства Камiсii, у тым лiку афармленне пратаколаў яе пасяджэнняў;
адказвае за падрыхтоўку матэрыялаў i праектаў рашэнняў, якiя прапануюцца на зацвярджэнне Камiсii, i забяспечвае кантроль за iх выкананнем;
забяспечвае iнфармаванне членаў Камiсii i зацiкаўленых асоб аб часе i месцы правядзення пасяджэння Камiсii, пытаннях, якiя вынесены на яе разгляд;
забяспечвае ўлiк прысутных на пасяджэннi членаў Камiсii i наяўнасць неабходнай дакументацыi, якая датычыцца пытанняў, вынесеных на разгляд пасяджэння Камiсii;
забяспечвае давядзенне да зацiкаўленых прынятых Камiсiяй рашэнняў;
прымае па ўзгадненню з членамi Камiсii i экспертнай групы, якая дзейнiчае пры Камiсii (далей - экспертная група), рашэннi, што патрабуюць аператыўнага выканання;
вядзе ўлiк прапаноў аб вяртаннi каштоўнасцей;
сумесна з экспертнай групай стварае i папаўняе банк даных аб каштоўнасцях i банк даных аб культурных каштоўнасцях, якiя могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурныя каштоўнасцi, што знаходзяцца за мяжой i маюць асаблiвае значэнне для Беларусi.
15. Экспертная група ажыццяўляе збор i вывучэнне неабходнай iнфармацыi, праводзiць ацэнку прыналежнасцi каштоўнасцей да Рэспублiкi Беларусь, рыхтуе прапановы аб пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей.
16. Экспертная група ў адпаведнасцi з ускладзенымi на яе функцыямi:
сумесна з сакратарыятам стварае i папаўняе банк даных аб каштоўнасцях i банк даных аб культурных каштоўнасцях, якiя могуць выкарыстоўвацца для абмену на культурныя каштоўнасцi, што знаходзяцца за мяжой i маюць асаблiвае значэнне для Беларусi;
праводзiць экспертную ацэнку прыналежнасцi канкрэтных каштоўнасцей да Рэспублiкi Беларусь з прыцягненнем пры неабходнасцi спецыялiстаў iншых арганiзацый;
уносiць у дзяржаўныя органы Рэспублiкi Беларусь i арганiзацыi прапановы аб прыярытэтнасцi дзеянняў па пошуку i вяртанню канкрэтных каштоўнасцей;
садзейнiчае вызначэнню ўстановы i яе магчымасцей для прыему вернутых каштоўнасцей;
збiрае iнфармацыю аб культурных каштоўнасцях, якiя прапануюцца на антыкварным рынку, у тым лiку на аўкцыенах;
уносiць у Камiсiю прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленню, вяртанню, сумеснаму выкарыстанню i ўвядзенню ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей;
праводзiць аналiз актаў заканадаўства Рэспублiкi Беларусь, якiя датычацца выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак каштоўнасцей.
17. Экспертная група складаецца з прадстаўнiкоў Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта. Персанальны i колькасны склад экспертнай групы вызначаецца рэктарам названай установы з лiку штатных работнiкаў.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16.01.2009 N 43
СКЛАД
КАМIСII ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ВЫЯЎЛЕННЮ, ВЯРТАННЮ, СУМЕСНАМУ ВЫКАРЫСТАННЮ I ЎВЯДЗЕННЮ
Ў НАВУКОВЫ I КУЛЬТУРНЫ ЎЖЫТАК НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУРНЫХ
КАШТОЎНАСЦЕЙ, ЯКIЯ АПЫНУЛIСЯ ЗА МЕЖАМI БЕЛАРУСI
Алейнiк - намеснiк Мiнiстра замежных спраў (сустаршыня
Сяргей Федаравiч Камiсii)
Грыдзюшка - намеснiк Мiнiстра культуры (сустаршыня Камiсii)
Уладзiмiр Паўлавiч
Адамушка - дырэктар Дэпартамента па архiвах i
Уладзiмiр Iванавiч справаводству Мiнiстэрства юстыцыi
Амарын - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч
Бусько - начальнiк галоўнага ўпраўлення Камiтэта
Iгар Яўгенавiч дзяржаўнай бяспекi
Гiлеп - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi фонд
Уладзiмiр Аляксандравiч культуры"
Кавалева - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Таццяна Мiкалаеўна
Лакотка - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы
Аляксандр Iванавiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i
фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай
акадэмii навук Беларусi"
Лапценак - намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Iгар Мiкалаевiч
Мальдзiс - старшыня камiсii "Вяртанне" пры грамадскiм
Адам Iосiфавiч аб'яднаннi "Беларускi фонд культуры"
Скалабан - загадчык аддзела публiкацый дакументаў
Вiталь Уладзiмiравiч дзяржаўнай установы "Нацыянальны архiў
Рэспублiкi Беларусь"
Шчасны - старшыня Нацыянальнай камiсii
Уладзiмiр Рыгоравiч Рэспублiкi Беларусь
па справах ЮНЕСКА
|