Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 04.05.2009 N Р-327/2009 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 7 мая 2009 г. N 6/736







Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П., Шуклiна В.З.

на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваннi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь"

разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь".

Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Iзотку У.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя) i Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў:

Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 красавiка 2009 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 23 красавiка 2009 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс.

Прыняцце Закона абумоўлена неабходнасцю ўдакладнення артыкула 43 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" i ўзгаднення яго з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 мая 2008 г. N 259 "Аб арганiзацыi гастрольна-канцэртнай дзейнасцi".

Новая рэдакцыя артыкула 43, якая прадугледжваецца Законам, у адрозненне ад дзеючай змяшчае вызначэнне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi i пашырае кола суб'ектаў такой дзейнасцi, уключыўшы ў яго разам з юрыдычнымi асобамi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, замежныя i мiжнародныя арганiзацыi.

Пашырэнне кола суб'ектаў гастрольна-канцэртнай дзейнасцi ажыццёўлена ў адпаведнасцi з артыкулам 11 Канстытуцыi, якi прадугледжвае, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй, законамi i мiжнароднымi дагаворамi. Гэта накiравана адначасова i на рэалiзацыю артыкула 51 Канстытуцыi, згодна з якiм кожны мае права на ўдзел у культурным жыццi, а дзяржава садзейнiчае развiццю культуры.

У Законе ўстанаўлiваецца, што парадак ажыццяўлення гастрольна-канцэртнай дзейнасцi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь. Тым самым прававое рэгуляванне аднаго з кiрункаў культурнай дзейнасцi павышаецца з урадавага ўзроўню да ўзроўню Кiраўнiка дзяржавы, што адпавядае паўнамоцтвам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, прадугледжаным пунктам 30 артыкула 84 Канстытуцыi.

Згодна з Канстытуцыяй Палата прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь разглядае праекты законаў (пункт 2 часткi першай артыкула 97), а Савет Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь адабрае або адхiляе прынятыя Палатай прадстаўнiкоў праекты законаў (пункт 1 часткi першай артыкула 98).

Такiм чынам, парадак прыняцця Закона адпавядае палажэнням артыкулаў 97 - 100 Канстытуцыi. Палаты Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь пры прыняццi Закона дзейнiчалi ў рамках кампетэнцыi, прадастаўленай iм Канстытуцыяй.

Канстытуцыйны Суд прыходзiць таксама да вываду аб тым, што па змесце норм, форме акта Закон не супярэчыць Канстытуцыi.

Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальваннi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь



вырашыў:



1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь.

2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця.

3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Старшынствуючы -

Старшыня Канстытуцыйнага Суда

Рэспублiкi Беларусь П.П.МIКЛАШЭВIЧ









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList