Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Законы Беларуси

Закон Республики Беларусь от 07.05.2009 N 15-З "Аб унясеннi змянення ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 8 мая 2009 г. N 2/1567







Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 2 красавiка 2009 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 23 красавiка 2009 года



Артыкул 1. Артыкул 43 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., N 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., N 87, 2/1031) выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Артыкул 43. Гастрольна-канцэртная дзейнасць



1. Гастрольна-канцэртная дзейнасць - дзейнасць па арганiзацыi i правядзенню культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў (у тым лiку дабрачынных) на сцэнiчных пляцоўках або ў спецыяльна не прызначаных для гэтай мэты месцах пад адкрытым небам цi ў памяшканнi з удзелам калектываў мастацкай творчасцi i выканаўцаў.

2. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi Рэспублiкi Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне, асобы без грамадзянства, замежныя i мiжнародныя арганiзацыi, у тым лiку тыя, якiя не з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, маюць права ажыццяўляць гастрольна-канцэртную дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у парадку, якi вызначаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

3. Не дапускаюцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

3.1. распаўсюджванне рэкламы культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства да атрымання пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi атрыманне пасведчання не патрабуецца), або без выхадных даных, прадугледжаных актамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, законамi, iншымi актамi заканадаўства, або без указання спецыфiкi праводзiмага культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства (выкарыстанне або невыкарыстанне фанаграмы);

3.2. ажыццяўленне гастрольна-канцэртнай дзейнасцi без пасведчання на права арганiзацыi i правядзення культурна-вiдовiшчнага мерапрыемства на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем выпадкаў, вызначаных Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь, калi атрыманне пасведчання не патрабуецца) або з парушэннем аўтарскага права i сумежных правоў цi з выкарыстаннем звестак, што складаюць дзяржаўную або iншую ахоўваемую законам тайну.".



Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзен пасля яго афiцыйнага апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList