Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 19.05.2009 N 19 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб рэспублiканскiм конкурсе навуковых работ па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфii i кнiгазнаўству"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на 10 июля 2009 года

Архив

< Главная страница




Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2009 г. N 8/21043







На падставе падпункта 5.10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб рэспублiканскiм конкурсе навуковых работ па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфii i кнiгазнаўству.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК





УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Першы намеснiк старшынi
Брэсцкага абласнога        Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
К.А.Сумар                  У.Г.Навацкi
16.04.2009                 17.04.2009


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Гомельскага абласнога      Гродзенскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
А.С.Якабсон                У.Я.Саўчанка
22.04.2009                 23.04.2009


УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Мiнскага абласнога         Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец                 П.М.Руднiк
16.04.2009                 25.04.2009


УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк старшынi
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта
А.Я.Кунцэвiч
06.05.2009










                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      19.05.2009 N 19


IНСТРУКЦЫЯ

АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ КОНКУРСЕ НАВУКОВЫХ РАБОТ

ПА БIБЛIЯТЭКАЗНАЎСТВУ, БIБЛIЯГРАФII I КНIГАЗНАЎСТВУ



1. Iнструкцыя аб рэспублiканскiм конкурсе навуковых работ па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфii i кнiгазнаўству (далей - Iнструкцыя) вызначае парадак i ўмовы правядзення рэспублiканскага конкурсу навуковых работ па бiблiятэказнаўству, бiблiяграфii i кнiгазнаўству (далей - конкурс).

2. Арганiзатарамi конкурсу з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўная ўстанова "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", грамадскае аб'яднанне "Беларуская бiблiятэчная асацыяцыя".

3. Мэтай правядзення конкурсу з'яўляецца актывiзацыя навукова-даследчай дзейнасцi шляхам выкарыстання iнтэлектуальнага патэнцыялу спецыялiстаў для далейшага ўдасканалення бiблiятэчнай справы.

4. Задачамi конкурсу з'яўляюцца:

стымуляванне развiцця даследаванняў па прыярытэтных напрамках бiблiятэчнай справы;

актывiзацыя творчай думкi спецыялiстаў у галiне бiблiятэчнай справы з мэтай iх скiраванасцi на ўдасканаленне дзейнасцi бiблiятэк;

распрацоўка тэарэтычных i практычных накiрункаў у галiне бiблiятэказнаўства i кнiгазнаўства.

5. Конкурс праводзiцца адзiн раз у тры гады з 1 мая па 1 кастрычнiка.

6. У конкурсе могуць прымаць удзел аўтарскiя калектывы i асобныя бiблiятэчныя работнiкi.

7. Удзельнiкi конкурсу маюць права на:

атрыманне iнфармацыi аб умовах, парадку правядзення, тэрмiнах конкурсу;

зварот за кансультацыяй па пытаннях дадзенай Iнструкцыi;

атрыманне работы пасля падвядзення вынiкаў конкурсу;

атрыманне ўзнагароды ў выпадку перамогi ў конкурсе.

8. Удзельнiкi абавязаны:

афармляць работы згодна з патрабаваннямi дадзенай Iнструкцыi;

своечасова прадастаўляць работы;

выконваць правiлы i ўмовы, якiя прадугледжаны дадзенай Iнструкцыяй.

9. Для арганiзацыi конкурсу i падвядзення яго вынiкаў ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей - аргкамiтэт), склад якога зацвярджаецца загадам Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь.

10. У функцыi аргкамiтэта ўваходзiць:

вызначэнне правiльнасцi афармлення работ адпаведна патрабаванням дадзенай Iнструкцыi;

ацэнка конкурсных работ;

прыняцце аператыўных рашэнняў, у тым лiку арганiзацыйных, у рамках правядзення конкурсу;

падвядзенне вынiкаў конкурсу i вылучэнне пераможцаў i намiнантаў;

падрыхтоўка i арганiзацыя цырымонii ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.

11. Аргкамiтэт мае права:

не прымаць да ўдзелу ў конкурсе работы, якiя не адпавядаюць патрабаванням дадзенай Iнструкцыi;

не перагледжваць вынiкi конкурсу.

12. Аргкамiтэт абавязаны:

быць аб'ектыўным пры ацэнцы конкурсных работ;

выконваць усе правiлы правядзення конкурсу, вызначаныя дадзенай Iнструкцыяй.

13. На конкурс прымаюцца навуковыя работы, падрыхтаваныя iндывiдуальна або аўтарскiм калектывам.

14. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях:

"Лепшая навуковая работа па бiблiятэказнаўству";

"Лепшая навуковая работа па бiблiяграфii";

"Лепшая навуковая работа па кнiгазнаўству".

15. Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца апублiкаваныя i неапублiкаваныя работы, выкананыя не раней чым за тры гады, якiя папярэднiчаюць даце пачатку конкурсу. Па форме выкладання гэта могуць быць манаграфii, зборнiкi навуковых прац, канцэпцыi, метадычныя i бiблiяграфiчныя працы, аналiтычныя матэрыялы, аналiтычныя матэрыялы па даследаваных праблемах бiблiятэчнай справы, адукацыйныя праграмы або вучэбныя дапаможнiкi, якiя маюць iнавацыйны характар i арыентуюць працэс падрыхтоўкi кадраў на прынцыпова новую стратэгiю, новыя методыкi i тэхналогii, асобныя распрацоўкi праектаў нарматыўных дакументаў, стандартаў.

16. Для ўдзелу ў конкурсе ў аргкамiтэт прадстаўляюцца:

заява на ўдзел у конкурсе;

тэкст конкурснай работы на рускай цi беларускай мове ў двух экзэмплярах;

аўтарскi рэферат;

кароткая анатацыя на работу;

рэцэнзiя да конкурснай работы;

звесткi аб аўтары (аўтарах): адукацыя, месца работы, пасада, наяўнасць стажу ў якасцi бiблiятэчнага работнiка, службовы адрас, тэлефон, факс, электронная пошта.

17. Конкурсныя работы прымаюцца ў друкаваным выглядзе, да якога прыкладаецца электронная версiя.

18. Конкурсныя работы павiнны ўключаць наступныя элементы:

тытульны лiст;

спiс аўтараў;

змест;

ссылкi;

абазначэннi i скарачэннi;

уводзiны;

асноўная частка;

заключэнне;

спiс выкарыстаных крынiц;

дадаткi.

19. Конкурсныя неапублiкаваныя работы павiнны быць падрыхтаваны ў фармаце тэкставага рэдактара Microsoft Office Word.

20. Тэкст павiнен быць адфармаваны для друку на паперы фармата А4 (210 x 297 мм), пры гэтым водступы павiнны быць наступнымi: левы - 30 мм, верхнi i нiжнi - не менш за 20 мм, правы - не менш за 8 мм.

21. Шрыфт асноўнага тэксту конкурснай работы - Times New Roman звычайны, памер - 15 пт. У таблiцах дапускаецца памяншэнне шрыфту да 13 пт. Мiжрадковы iнтэрвал - адзiнарны. Першы радок абзаца з водступам - 12,5 мм. Нумарацыя старонак афармляецца па цэнтры верхняга калонтытула памерам шрыфта 14 пт арабскiмi лiчбамi (пачынаючы з другой старонкi). Раздзелы, падраздзелы, пункты, падпункты нумаруюцца арабскiмi лiчбамi, пасля якiх ставiцца кропка. Нумарацыя раздзелаў павiнна быць скразной, пачынаючы з нумара адзiн. Кожны раздзел можа быць падзелены на любую колькасць падраздзелаў, якiя ў сваю чаргу могуць мець пункты i падпункты.

22. Тэрмiн прадстаўлення работ - да 1 кастрычнiка.

23. Конкурсныя матэрыялы i прадстаўленнi дасылаюцца ў навукова-даследчы аддзел бiблiятэказнаўства дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".

Матэрыялы, якiя дасланы пазней азначанага тэрмiну, да разгляду не прымаюцца.

24. Усе работы, дасланыя на конкурс, ацэньваюцца членамi аргкамiтэта па дзесяцiбальнай шкале ў адпаведнасцi з наступнымi крытэрыямi:

навiзна i актуальнасць праблемы;

паўната раскрыцця тэмы;

адпаведнасць атрыманых вывадаў зместу выбранай тэмы i пастаўленым задачам;

паўната i лагiчная паслядоўнасць выкладання матэрыялу;

навуковы стыль выкладання;

тэарэтычная значнасць атрыманых вынiкаў;

практычная значнасць атрыманых вынiкаў;

наяўнасць публiкацый па выбранай тэме;

афармленне конкурсных матэрыялаў у адпаведнасцi з пунктамi 20, 21 дадзенай Iнструкцыi.

25. Прыярытэт аддаецца скончаным даследаванням, якiя змяшчаюць аналiз выбранай праблемы, аўтарскае бачанне шляхоў яе рашэння, канкрэтныя практычныя рэкамендацыi.

26. Вынiкi конкурсу падводзяцца на пасяджэннi аргкамiтэта да 25 снежня.

27. Па вынiках конкурсу на падставе рашэння аргкамiтэта выдаецца загад Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь аб узнагароджаннi пераможцаў конкурсу.

28. Пераможцы конкурсу заахвочваюцца дыпломамi.

29. Апеляцыi па вынiках конкурсу не прымаюцца.

30. Iнфармацыя аб вынiках конкурсу змяшчаецца на сайтах Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, грамадскага аб'яднання "Беларуская бiблiятэчная асацыяцыя" i дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", у прафесiйным друку i iншых сродках масавай iнфармацыi.

31. Навуковыя работы пераможцаў конкурсу са згоды аўтараў размяшчаюцца на Iнтэрнэт-партале дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi".









Предыдущий | Следующий

<<< Содержание

Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList